Главная » 2017»Май»14 » "Валожынскія гасцінцы": першае знаёмства з Lutsk Food Fest
"Валожынскія гасцінцы": першае знаёмства з Lutsk Food Fest
09:02
6-7 мая ва ўкраінскім Луцку, сталіцы суседняй з Беларуссю Валыні, у сярэднявечным Замку Любарта, адбыўся традыцыйны гастранамічны фэст, які ўпершыню наведала дэлегацыя кааператыву "Валожынскія гасьцінцы". Праведзена шмат цікавых сустрэчаў, наведаныя стэнды шматлікіх гаспадарак, якія вырабляюць смачныя традыцыйныя і наватарскія харчовыя прадукты. Вельмі зацікавіла валожынцаў прадукцыя дамашніх хлебу, сыру, напояў, соўсаў. Пераважна паводле простых надзейных старажытных тэхналогій, і прытым - смачна і якасна. Уразіла сустрэча з мясцовым скульптарам Мыколай Галаванем, які жыве ва ўласнаручна ўпрыгожаным доме, так званым "доме хімераў". Арганізатары фэсту сустрэлі нас вельмі прыязна і шчыра падзяліліся сакрэтамі поспехаў у правядзенні такіх якасных і шматлюдных імпрэзаў. Вельмі пазнавальнай была сустрэча з супрацоўнікамі рэстарану "Карона Вітаўта", дзе сябры кааператыву дакрануліся (ва ўсіх сэнсах) да сакрэтаў кухні часоў сярэднявечча.
Гэтая паездка была толькі першым знаёмствам, «прыстрэлкай». Каб ацаніць магчымасць нашага ўдзелу ў адным з наступных фэстаў. А луцкі фестывальны каляндар – дужа багаты і разнастайны, у ім шмат мерапрыемстваў самага рознага фармату. Чаму нас зацікавіў менавіта Луцк? Бо гэты старажытны горад мае шмат памятак з часоў Вялікага княства Літоўскага і, таксама як Валожын, сцісла звязаны з імём вялікага князя Вітаўта. Доля будучага паспяховага ўдзелу нам, валожынцам, найперш трэба выбраць 1-2 ключавыя стравы, якія б годна прадставілі наш пушчанскі край і ўсю краіну. Ну і, вядома, дадатковую праграму - музыку, прадстаўнічыя сувеніры, розную атрыбутыку. Досвед які, які назапашаны ў правядзенні такіх імпрэзаў валынянамі, для нас пакуль што цяжка дасягальны, але менавіта таму і трэба – вучыцца і даганяць. Маем багата ўласных гастранамічных і іншых традыцый, але пакуль што не ўмеем як як след прапаноўваць, нават «упакоўваць». Прыемна што ва Ўкраіне да нас ставяцца прыхільна, па-сяброўку і чакаюць. Што ж, будзем рыхтавацца каб неўзабаве годна прадставіць сябе і край.