Чт
21-Ноя-2024
20:20
Категории раздела
Историческая справка [14]
Памятники [12]
О Воложине пишут [10]
АСОБЫ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ ГОРАД ВАЛОЖЫН [9]
Новости Воложина и Воложинского района [69]
Справочная информация [31]
Разное [1019]
Кинотеатр ЮНОСТЬ [11]
Происшествия [31]
Новости
Вход на сайт
Вход в почту
Логин:
@volozh.in
Пароль:
(что это) Создать почту
Наш опрос
Нашли ли вы нужную вам информацию на сайте?
Всего ответов: 404

Погода в Воложине
Нас считают

Сейчас здесь: 5
Гостей: 5
Пользователей: 0

Воложин - край родной

Главная » 2010 » Июнь » 26 » ВАЛАДАРЫЛА ПАНЕНКА-ЦУКЕРКА
ВАЛАДАРЫЛА ПАНЕНКА-ЦУКЕРКА
10:13
У мінулую нядзелю Івянец успамінаў свае традыцыі і легенды, паданні і галоўных гістарычных персанажаў.

СП "Івкон” ААТ надумала адрадзіць старадаўні беларускі звычай летніх фэстаў і наладзіла першы цукеркавы фестываль "IVKON”. Уся мастацкая яго частка была пабудавана на мясцовых паданнях з прыцягненнем сталічных калектываў – гуртоў "Рада”, "Гуда”, "Дзівасіл” і іншых. Не згубіліся сярод прафесіяналаў, а сказалі сваё адметнае музычнае слова і тытулаваны Ракаўскі "Гасцінец”, і пакуль што менш вядомы гурт Івянецкай музычнай школы "Рарог”. Аднак дамінантная роля адводзілася вырабам "Івкона” – разнастайным цукеркам і іншым прысмакам, якія сыпаліся, бы з "рога дастатку”. Ласуны наеліся на сто гадоў наперад.
Пачатак святу быў пакладзены на плошчы гарпасёлка, адкуль удзельнікі і госці шматлікім натоўпам з харугвамі з выявамі гербаў былых уладароў Івянца, з музыкамі і хадунамі рушылі на асноўную пляцоўку – у сядзібна-паркавы комплекс П. Драгунцава, дзе праходзіла асноўнае дзеянне. Працавалі гандлёвыя рады, можна было набыць вырабы народных умельцаў не толькі Валожынскага, але і суседняга Стаўбцоўскага раёнаў.
Да падзеі нарадзілася фестывальная песня, словы да якой напісала Антаніна Хатэнка, а музыку – Зміцёр Вайцюшкевіч. Дарэчы, у той святочны дзень можна было пачуць некалькі твораў у выкананні знакамітага музыканта. Людзі розных узростаў з цікавасцю сачылі за рыцарскімі баямі. Грандыёзнае фаер-шоу ў вячэрнім змроку стала заключным акордам фэсту. Жадаючыя патанчыць рэалізавалі сваё жаданне, як і жадаючыя паспяваць. Прама на месцы можна было навучыцца старадаўнім танцам. Народ гуляў і радаваўся магчымасці дакрануцца да сваіх вытокаў. 
Рассыпае частункі "Івкон”,
і шчыруе раскрылена радасць.
На гасціннай зямлі, як спакон,
Міралюбна, прасветла і зладна...

Наталля ШТЭЙНЕР. 

Працоўная слава
Категория: Новости Воложина и Воложинского района | Просмотров: 2465 | Добавил: Radist | Рейтинг: 4.5/2 |
Всего комментариев: 0
avatar