У мінулую нядзелю Івянец успамінаў свае традыцыі і легенды, паданні і галоўных гістарычных персанажаў.
СП "Івкон” ААТ надумала адрадзіць старадаўні беларускі звычай летніх фэстаў і наладзіла першы цукеркавы фестываль "IVKON”. Уся мастацкая яго частка была пабудавана на мясцовых паданнях з прыцягненнем сталічных калектываў – гуртоў "Рада”, "Гуда”, "Дзівасіл” і іншых. Не згубіліся сярод прафесіяналаў, а сказалі сваё адметнае музычнае слова і тытулаваны Ракаўскі "Гасцінец”, і пакуль што менш вядомы гурт Івянецкай музычнай школы "Рарог”. Аднак дамінантная роля адводзілася вырабам "Івкона” – разнастайным цукеркам і іншым прысмакам, якія сыпаліся, бы з "рога дастатку”. Ласуны наеліся на сто гадоў наперад. Пачатак святу быў пакладзены на плошчы гарпасёлка, адкуль удзельнікі і госці шматлікім натоўпам з харугвамі з выявамі гербаў былых уладароў Івянца, з музыкамі і хадунамі рушылі на асноўную пляцоўку – у сядзібна-паркавы комплекс П
... Читать дальше »