9-13 жнiуня 2010 г. у ваколiцах вёскi Малая Люцынка, дзе ствараецца экамузей "Брама у Налiбокi", адбыуся валанцёрскi лагер МГА "Гiсторыка" з мэтай спрыяння гэтаму праекту. На працягу 5 дзён валанцёры моладзевай грамадскай арганiзацыi дапамагалi у афармленнi музейнай экспазiцыi, якая месцiцца у аграсядзiбе "Марцiнова Гусь", а таксама размячалi роварную трасу, якая пачынаецца i сканчаецца на сядзiбе. Больш як 20-кiламетровая траса праходзiць па маляунiчых ускрайках Налiбоцкай Пушчы, пауз месца былой сядзiбы В.Дунiна-Марцiнкевiча, заснавальнiка новай беларускай лiтаратуры, руiны былых палаца i фоталабараторыi Бенедыкта Тышкевiча, пiянера айчыннай фатаграфii i эколага, стваральнiка Вялаускага запаведнiка, мемарыяльную каплiцу не месцы пакутнiцкай гiбелi у 1943 г. аа. францiшканау А.Пухалы i Г.Стэмпеня i iншыя цiкавыя месцы. Канцэнтрацыя гiстарычных мясцiнау на адзiнку плошчы у гэтым мiкрарэгiёне вельмi высокая, шкада толькi, што гэта пераважна маляунiчыя руiны... Роварная траса войдзе у склад Зялёных маршрутау Валожынскага раёну, якiя зараз знаходзяцца у стадыi распрацоукi, колерамi лагатыпу якога i размячауся маршрут (усяго крыху менш за 60 адзнак). У будучынi плануецца размецiць таксама 45-кiламетровы варыянт гэтай трасы. Хацелася б, каб энтузiасты актыунага, прыгодзiцкага, пазнавальнага адпачынку на роварах часцей карысталiся гэтай вельмi цiкавай для аматарау гiсторыi, хаця i адносна нескладанай, трасай.
у блiжэйшыя днi будуць апублiкаваныя у блогах фотасправаздача i "лоцыя" маршрута.
Алесь Белы экамузей "Брама у Налiбокi"
--- Малая Люцынка - М(н)iшаны-Явiдаушчына-Iслачоука (Вялае)-Баравiкоушчына-Люцына- Малая Люцынка. Фрагмент апiсання маршрута.
«Малая Люцынка ў 1840-1884 гг. – фальварак Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча, пачынальнiка новай беларускай лiтаратуры ХIХ ст., паэта i драматурга. Тут былi напiсаныя «Пiнская шляхта», «Iдылiя», «Залёты» i iншыя славутыя творы. Пазней фальварак належаў унучкам песняра Крыжаньскiм, ад пачатку 1950-х – не iснуе. Крыж памяцi па Юзафе Крыжаньскiм, пастаўлены ягонай унучкай Барбарай. У суседнiм фальварку Янкоўскiх Новы Двор ад 2005 г. месцiцца аграсядзiба «Марцiнова Гусь», уласнасць Людмiлы i Аляксандра Белых – цэнтр экамузея «Брама ў Налiбокi», прысвечанага гiсторыi, культуры i прыродзе Налiбоцкай Пушчы. Творчая лабараторыя А. Белага па адраджэнню традыцыйнай кухнi Лiтвы i Беларусi».
М(н)iшаны - назва вёскi паходзiць ад слова mnich - манах, яна доугi час належала Вiленскаму кляштару францiшканау. В.Дунiн-Марцiнкевiч у паэме "Люцынка, або Шведы у Лiтве" пераказау мясцовую легенду, як у часы Пауночнай вайны (1708 г.) манахi езуiцкага кляштара, якi нiбыта тут знаходзiуся, загiнулi, не выдаушы шведам схаваных скарбау. У 1914 г. тут пачау сваю педагагiчную дзейнасць К.Атраховiч - будучы Кандрат Крапiва.
«Вялае на левым беразе Iслачы – былы маёнтак графаў Тышкевiчау ХIХ-ХХ ст. Тут месцiўся славуты Вялаўскi запаведнiк, спачатку прыватны графскi, а ў 1939-51 гг. – савецкi дзяржаўны.Разводзiлiся бабры (iм тады пагражала поўнае знiкненне), ланi, высакародныя аленi. Руiны палаца i фоталабараторыi графа Б.Тышкевiча, пiянера фотаграфii ў Лiтве i Беларусi, якi ў 1890-х гг. зрабiў тут шмат каштоўных фотазамалёвак мясцовага штодзённага жыцця. На правым беразе – графская дубрава з 400-500-гадовых дубоў».
|