9-13 жнiуня 2010 г. у ваколiцах вёскi Малая Люцынка, дзе ствараецца экамузей "Брама у Налiбокi", адбыуся валанцёрскi лагер МГА "Гiсторыка" з мэтай спрыяння гэтаму праекту. На працягу 5 дзён валанцёры моладзевай грамадскай арганiзацыi дапамагалi у афармленнi музейнай экспазiцыi, якая месцiцца у аграсядзiбе "Марцiнова Гусь", а таксама размячалi роварную трасу, якая пачынаецца i сканчаецца на сядзiбе. Больш як 20-кiламетровая траса праходзiць па маляунiчых ускрайках Налiбоцкай Пушчы, пауз месца былой сядзiбы В.Дунiна-Марцiнкевiча, заснавальнiка новай беларускай лiтаратуры, руiны былых палаца i фоталабараторыi Бенедыкта Тышкевiча, пiянера айчыннай фатаграфii i эколага, стваральнiка Вялаускага запаведнiка, мемарыяльную каплiцу не месцы пакутнiцкай гiбелi у 1943 г. аа. францiшканау А.Пухалы i Г.Стэмпеня i iншыя цiкавыя месцы. Канцэнтрацыя гiстарычных мясцiнау на адзiнку плошчы у гэтым мiкрарэгiёне вельмi высокая, шкада толькi, што гэта пе
... Читать дальше »