Главная » 2009 » Июль » 18 » Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц
18:35
Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц
Фердынанд Эдуардавіч Рушчыц
(1870-1936)


Нарадзіўся Фердынант Рушчыц у в. Багданава ў сям’і абяднелага шляхціча. У мастацтва Рушчыц прыйшоў не адразу. У 1890 ён паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, але кар’ераюрыста не вабіла юнака. Ужо праз два гады ён пераводзіцца ў Акадэмію Мастацтваў. Спачатку займаецца ў майстэрні вядомага рускага мастака І. Шышкіна, а затым – у А. Куінджы.
Пасля вяртанн з Пецярбургу мастак пасяліўся ў Багданаве. І менавіта тут, на Радзіме, у Багданаве, найбольш праявіўся талент мастака: створаны карціны "Зямляк” (зараз знаходзіцца ў музеі Я. Купалы ў Мінску), "У свет”, "Эмігранты”.
У 1903 г. карціны Рушчыца экспанаваліся у Пецярбургу і Варшаве. Яны прынеслі славу мастаку. Яго запрасілі ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў на пасаду прафесара, а з 1907 г. працуе ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве. Праз год мастак пераяжджае ў Вільню. Працуе старшынёй камісіі па ахове помнікаў гісторыі.
Пасля ліквідацыі камісіі мастак вяртаецца ў Багданава. І ў гэты час стварае такія карціны, як "Млын зімой”, "Зімовая казка”, "Балада”, "Ручай”.
Памёр Ф. Рушчыц у Багданаве. Пахаваны на старых могілках у Багданаве, на пагорку.

Категория: АСОБЫ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ ГОРАД ВАЛОЖЫН | Просмотров: 693 | Добавил: Radist | Рейтинг: 4.4/19
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email:
Код *: