Гэта старажытная пушча і сёння захоўвае ў сабе шмат неразгаданых таямніц, звязаных як з жывёльным і раслінным светам, так і з яе гісторыяй.
У Беларусі шмат дзівосных мясцін, адметных сваімі ландшафтамі, раслінным і жывёльным светам, а таксама гісторыяй, культурай, традыцыямі. Найбольш значныя з іх уваходзяць у сетку прыродных тэрыторый рознай вартасці, якія асабліва ахоўваюцца, — гэта запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, помнікі прыроды. Некаторыя з іх маюць статус тэрыторый, важных для птушак (ТВП), якія вылучаны амаль у кожнай краіне свету. У Беларусі такіх тэрыторый каля пяцідзесяці.