З 25 жніўня па 10 верасня на тэрыторыі раёна праводзіцца комплекснае мерапрыемства "Увага: дзеці!".
За 7 месяцаў бягучага года ўжо зафіксавана 21 ДТЗ, 3 з якіх адбыліся з удзелам дзяцей. Самая неабароненая катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху – дзеці-пасажыры. Вечарам 27 ліпеня каля вёскі Бялякі нецвярозы вадзіцель "Опеля" не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з другой машынай. Пасажыр "Опеля" загінуў, вадзіцель і бацькі з дзецьмі, якія ехалі ў другой іншамарцы, атрымалі цяжкія траўмы.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі! Каб не трапіць у бяду, нельга пераходзіць вуліцу на чырвонае святло, а калі няма светлафора, трэба паглядзець па баках і пераканацца, што паблізу няма машын. Не выбягайце на праезную частку за мячыкам ці іншай цацкай. Не катайцеся па шашы на веласіпедзе. На аўтобусным прыпынку не пераходзьце дарогу перад аўтобусам, машынай, азірні
... Читать дальше »