Уладзіслаў Пятровіч нарадзіўся у сям’і Валожынскіх сялян. Яго бацька быў кухарам у мясцовым маёнтку графа Тышкевіча. Рана застаўся без бацькоў. Пачаў пісаць свае вершы ў 1892 г. працаваў у Валожынскім маёнтку графа Тышкевіча аб’ездчыкам, пасля ляснічым.
У 1907 г. пачаў друкавацца ў газеце“Наша ніва”, у беларускіх каляндарах і іншых перыдычных выданнях. У 1910 г. арганізаваў школу пісьменнасці, у якой разам са сваімі дочкамі вучыў дзяцей грамаце. Своеасаблівым летапісам працы і побыту сялянства з’яўляецца паэма “Год беларуса” (1911 г.)
На доме па вуліцы Савецкай, 49, устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар самабытнаму паэту-земляку Старому Уласу.