Беларускі пісьменнік, драматург і тэатральны дзеяч, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра. Скончыў Бабруйскую павятовую школу, пался вывучаўся у Вільні. З 1840 г. жыў ў фальварку Люцінка каля Івянца. Тут была створана першая беларуская п’еса "Пінская шляхта” (1866 г.), якая ўвайшла ў залаты фонд нацыянальнага рэпертуару. Тут быў створаны тэатр і школа, дзе працавалі яго дочкі і дзе вучыліся па беларуску. Кожны год у Люцінцы, на падмурку, дзе калісці быў маёнтак марцінкевічаў, збіраюцца літаратуразнаўцы, паэты, пісьменнікі каб ушанаваць памяць нашага славутага земляка.