У 1806-1892 гг.у Валожыне дзейнічала яўрэйская духоўная акадэмія (ешыбот), дзе вучылася больш за 400 студэнтаў з Расіі, Англіі, Сірыі і іншых краін. Валожын называлі “Рымам літоўскіх яўрэяў”. Не трэба думаць, што гэта была вышэйшая духоўная ўстанова. Яна была ў рангу сярэдняй духоўнай установы, але мела вельмі высокі аўтарытэт. Нездарма хадзіла гаворка: “Вучоны, як рабін Валожынскі”.