Главная » 2009»Июль»18 » Валожын у перыяд Вялікага княства Літоўскага
Валожын у перыяд Вялікага княства Літоўскага
19:28
Першымі ўладарамі Валожына былі князі Валожынскія – пяць братоў.
Валожын ў 14 ст. быў цэнтрам ўдзельнага княства. У той час вялікія літоўскія князі кіравалі такімі ўдзельнымі княствамі праз сваіх намеснікаў. Трэба адзначыць, што ў канцы 14 ст. ВКЛ падвяргалася спусташальным набегам нямецкіх рыцараў. Гэтыя і іншыя прычыны прывялі да Крэўскай уніі (1385 г.) – саюза ВКЛ з Польшчай, які быў падмацаваны шлюбам літоўскага князя Ягайла з польскай прынцэсай Ядвігай. Ягайла стаў каралём польскім.
У 1430 годзе пры падтрымцы беларускіх і ўкраінскіх феадалаў вялікім князем стаў брат Ягайлы – Свідрыгайла, які абапіраўся на феадалаў праваслаўнай веры і імкнуўся пазбавіцца ад васальнай залежнасці польскага караля. Абураныя такой яго палітыкай, літоўскія феадалы – каталікі зверглі Свідрыгайлу і абвясцілі вялікім князем літоўскім Сігізмунда, якому не ўдалося аслабіць палітычны ўплыў літоўскіх магнатаў. У выніку змовы ў 1440 годзе Сігізмунт быў забіты. Літоўскія магнаты запрасілі да сябе вялікім князем сына Ягайла – Казіміра. Аднак грамадска-палітычная барацьба не спынілася. Многія феадалы, у тым ліку і браты Валожынскія, адмовіліся прызнаваць Казіміра, арганізавалі змову, якую ўзначаліў Міхаіл Алельковіч, дваюрадны брат Казіміра. Забойства князя было даручана князям Валожынскім. Але забойсва было выкрыта, і пяць братоў, князёў Валожынскіх былі пакараны смерцю.