Будны Сымон (1530-1593) – вядомы беларускі гуманіст, асветнік, царкоўны рэфарматар. 
Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт Іванавіч (1808-1884) – беларускі пісьменнік, драматург, тэатральны дзеяч, стваральнік беларускага нацыянальнага тэатра. 
Эдуард Кавэрскі (1837-1916) – генерал, адзін з заснавальнікаў айчыннай геадэзіі і картаграфіі. Важнейшая яго праца – выкананне пад яго кіраўніцтвам карты Азіяцкай Расіі. Менавіта дзякуючы Эдварду Кавэрскаму быў пабудаваны ў Івянцы Чырвоны касцёл імя святога Аляксея. 
Стары Улас (Уладзіслаў Пятровіч Сівы-Савіцкі) (1865-1939) – беларускі пісьменнік, фалькларыст. Апрацоўваў народныя легенды і паданні. Аўтар парадыйна-сатырычнага вершаванага апавядання “Тры зладзеі.” 
Ядвігін Ш (Антон Іванавіч Лявіцкі)(1869-1922) –  адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы, адзін з першых драматургаў і навелістаў новага часу, нарысіст, стваральнік першага беларускага рамана. 
Фердынант Рушчыц (1876-1936) – жывапісец, графік, тэатральны мастак і педагог. 
		
	  |