Пт
29-Мар-2024
12:27
Категории раздела
Историческая справка [14]
Памятники [12]
О Воложине пишут [10]
АСОБЫ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ ГОРАД ВАЛОЖЫН [9]
Новости Воложина и Воложинского района [69]
Справочная информация [31]
Разное [1019]
Кинотеатр ЮНОСТЬ [11]
Происшествия [31]
Новости
Вход на сайт
Логин:
Пароль:
Вход в почту
Логин:
@volozh.in
Пароль:
(что это) Создать почту
Наш опрос
Вы часто пользуетесь услугами такси?
Всего ответов: 105

Погода в Воложине
Нас считают

Сейчас здесь: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Воложин - край родной

Главная » 2009 » Сентябрь » 29 » Валожынскае гета
Валожынскае гета
15:43
У Валожыне, у адпаведнасці з загадамі ваеннага каменданта і бургамістра райуправы Станіслава Турскага, усе яўрэі горада і прылягаючых вёсак, пад пагрозай смерці, павінны былі перасяліцца "у адведзены для іх жыхарства мікрараён горада-гета". Ён актыўна заняўся стварэннем у Валожыне канцлагера для яўрэяў.

Пад гета была адведзена невялікая частка горада, абмежаваная з паўднёвага боку - вуліцай Шчарбіны і Першамайскай, з захаду - вуліцай Някрасава, з поўначы - вуліцай Энгельса і Кастрычніцкім завулкам, з усходу - рэчкай Валожынкай. Тэрыторыя гета была абнесена дашчатым высокім плотам і калючым дротам.

Яўрэям забараняліся ўсякія зносіны з іншым насельніцтвам. Самавольны выхад за межы гета пагражаў смерцю. Уваход і выхад з гета быў дазволены толькі праз вароты, пры тым толькі калонай і пад канвоем немцаў або паліцаяў. Вязні гета павінны былі насіць на адзенні апазнавальныя знакі ў выглядзе круглай жоўтай лапіны дыяметрам у 10 сантыметраў. Шчыльнасць жыхароў у гета была надзвычай вялікая. На гэтай "адведзенай тэрыторыі" пражывала болып двух тысяч чалавек. У сувязі з гэтым, пад жыллё вязні вымушаны былі выкарыстоўваць не толькі жылыя дамы, дзе жыло па 4-5 і больш сем'яў, але нават скляпы і гаспадарчыя пабудовы. Для начлега ўстанаўлівалі нары ў некалькі паверхаў. Сярод вязняў Валожынскага гета можна было сустрэць і яўрэяў, прывезеных з Польшчы і Германіі. Кожны дзень ранкам раскрываліся вароты гета, і дзесяткі-сотні вязняў адпраўлялі калонамі пад наглядам салдат і паліцаяў на прымусовыя, самыя цяжкія, брудныя і шкодныя для здароўя работы. У час вяртання з работы ў варотах гета калону спынялі, і паліцаі абшуквалі кожнага чалавека. Калі находзілі ў каго-небудзь прадукты харчавання, неадкладна іх адбіралі, а самога "віноўніка" жорстка збівалі дубінкамі. Нягледзячы на гэта, па меры магчымасці кожны вязень стараўся схаваць і перанесці хоць кавалак хлеба ці бульбіну, так як у гета заўсёды заставаліся галодныя дзеці, старыя і хворыя.

Паліцаі і салдаты часта ўчынялі набегі ў гета, патрабуючы ад яўрэяў золата, упрыгожанні і каштоўныя рэчы. Кожны такі набег заканчваўся пабоямі і расстрэламі нічым не павінных людзей.
Скучанасць, голад, антысанітарныя ўмовы жыцця, хваробы, адсутнасць лекаў і медыцынскай дапамогі, непасільныя прымусовыя работы, амаль кожнаднеўныя пагромы і забойствы рабілі жыццё людзей у гета невыносным.
Такое ж жудаснае становішча яўрэяў было і ў іншых гета на тэрыторыі нашага раёна.
3 першых дзён акупацыі фашысты праводзілі сістэматычнае, планамернае і бязлітаснае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва - ад грудных дзяцей да глыбокіх старых людзей. Наша зямля ператварылася ў вялікую бойню зусім непавінных мірных жыхароў. Як правіла, масавыя пагромы і расстрэлы вязняў гета выконвалі прыезджыя спецыяльныя карныя атрады з дапамогай салдат мясцовай камендатуры і паліцаяў.

У Валожынскім гета масавае знішчэнне яўрэяў было праведзена ў тры этапы.
Першы расстрэл вязняў адбыўся, прыкладна, у лістападзе 1941 года. Сабралі самых працаздольных мужчын і жанчын, якім было аб'яўлена, што пойдуць у ваенны гарадок, каб там зрабіць уборку перад тым, як прыбудуць туды на адпачынак нямецкія салдаты. На самой справе, калопу ў колькасці
250-300 чалавек павялі ў казармы і закрылі ў зале кінатэатра. Пасля адбіралі вязняў на 8-10 чалавек і адводзілі іх на стадыён. Асуджаных на смерць ставілі на ўскраіне вялікай ямы супроць карнікаў, якія тут жа іх расстрэльвалі. У гэты час паліцаі падводзілі наступную групу вязняў. Гэта экзэкуцыя прадаўжалася з ранку да абеда. Не многім удалося ўцячы ад расправы, так як іх на хаду расстрэльвалі з карабінаў і аўтаматаў. Пасля абеда застаўшыхся ў жывых у кінатэатры людзей адвялі назад у гета. Са слоў сведкаў, можна зрабіць вывад, што ў гэты дзень было расстраляна, прыкладна, каля 200-250 чалавек. Тых, хто застаўся ў магіле паранены, паліцаі дастрэльвалі, а пасля загадалі засыпаць яму зямлёй. Як кажуць, там былі пахаваны і жывыя людзі. Пасля першага масавага знішчэння яўрэяў тэрыторыя гета была паменшана.

Паўднёвая мяжа заставалася на ранейшым месцы, заходняя - ішла па вуліцы Някрасава, але толькі да вуліцы 17 верасня і павярнула па гэтай вуліцы на ўсход да прытока Валожынкі, а затым пралягла па Кастрычніцкаму завулку да рэчкі Валожынка.
Другое, самае масавае, знішчэнне яўрэйскага гета ў Валожыне адбылося, прыкладна, у пачатку мая 1942 года. Карная акцыя пачалася ранкам, як толькі пачало віднець. Некалькі машын з нямецкімі карнікамі прыбылі з Мінска. Яны разам з салдатамі мясцовай Forstsohutzkomando (лясная ахрана) і паліцаямі акружылі з усіх бакоў гета, Спачатку пачуліся выстралы з карабінаў і аўтаматаў, а затым прагрымелі разрывы гранат. У гэты час усіх вязняў гета выганялі з памяшканняў і накіроўвалі на свабодны вялікі пляц па вуліцы Кастрычніцкай. Там загадвалі ім здаваць золата і каштоўнасці. Тых, хто адмаўляўся выканаць распараджэнне, расстрэльвалі на месцы.
Пасля невялікімі групамі па 30-40 чалавек гналі асуджаных на смерць людзей у напрамку Зялёнага Пляца, дзе аднаасобна стаяў пустуючы дом польскага вахмістра Яворскага (цяпер вуліца Зялёная). Тых, хто імкнуўся па дарозе збегчы, карнікі і паліцаі забівалі. Перад домам загадвалі вязням распранацца, пасля заганялі ў памяшканне, дзе іх расстрэльвалі. Сярод расстрэляных не ўсе былі забітыя, некаторыя з іх былі толькі раненыя і жывыя. У другой палове дня дом аблілі бензінам і падпалілі. Пачуўся страшны крык і енк. Болыш моцныя раненыя пачалі ўцякаць праз вокны, але іх тут жа забівалі.
Адзін малады мужчына прабраўся на гарышча, падняў чарапіцу ў даху і саскочыў на зямлю. Але яму не ўдалося выратавацца ад смерці. На яго накінулася некалькі паліцаяў, схапілі яго і, узяўшы за рукі і ногі, кінулі ў полымя.
Знішчэнне яўрэяў у гета прадаўжалася яшчэ на працягу некалькіх дзён. Карнікі і паліцаі абшуквалі ў гета ўсе дамы і гаспадарчыя пабудовы. Тых яўрэяў, якіх знаходзілі, расстрэльвалі на месцы. Трупы іх на фурманках вывозілі на яўрэйскія могілкі, дзе яны былі пахаваны ў пяці брацкіх магілах.
Цяжка сказаць, якая дакладная колькасць людзей была знішчана ў час гэтай карнай аперацыі. Але, напэўна, большая частка вязняў гета, бо пасля тэрыторыя гета стала зусім невялікай і абмяжоўвалася толькі рэчкай Валожынкай і Кастрычніцкай вуліцай.
Вось што расказваюць відавочцы гэтай жудаснай расправы фашыстаў над вязнямі Валожынскага гета, якая адбылася ў красавіку 1941 года.
3 успамінаў Валянціны Аляксееўны Малахавай, жыхаркі райцэнтра, 1925 года нараджэння.
"... У маі 1942 года фашысцкія карнікі і паліцаі сагналі большасць вязняў гета на Зялёны Пляц да пустуючага дома польскага афіцэра Яворскага. Перад уваходам у дом прымушалі распранацца да сподняй бялізны, а маладых дзяўчат-дагала. Усе залатыя рэчы забіралі, а пасля пры дапамозе прыкладаў штурхалі вязняў у дом, дзе на парозе сядзелі два палачы, якія іх тут жа расстрэльвалі. Затым дом падпалілі. Параненыя і цудам уцалелыя людзі кідаліся ў вокны і дзверы, дзе іх адразу сустракалі фашысцкія кулі. Некаторых яўрэяў, якім удавалася выбрацца з палаючага дома, хваталі за рукі і ногі і кідалі ў агонь жывымі... На гэтым здзекі не кончыліся. Карнікі і паліцаі на працягу яшчэ некалькіх дзён абшуквалі ўсе пабудовы на тэрыторыі гета. Знайшоўшы там яўрэяў, выводзілі іх на двор і расстрэльвалі. Старыя маліліся, жанчыны і дзеці плакалі, прасілі дараваць ім жыццё. Але гэтыя просьбы не дзейнічалі на фашысцкіх вырадкаў..."
Жыхарка райцэнтра Белановіч Марыя Сяргееўна, 1915 года нараджэння, расказвае: "... Мне на ўсё жыццё запомніўся выпадак, які адбыўся вясной 1942 года ў час масавага знішчэння яўрэйскага гета. У той час, як фашысты гналі яўрэяў у напрамку Зялёнага Пляца на расстрэл, некаторым з іх удавалася схавацца ў дамах і гаспадарчых пабудовах. На працягу некалькіх дзён немцы і паліцаі абшуквалі ўсе будынкі на тэрыторыі гета і калі знаходзілі яўрэяў, то іх тут жа расстрэльвалі. Я бачыла, як паліцай вывеў з дома яўрэйскую сям'ю па прозвішчу Белы Камень. Тут былі бацька, маці і дзве дарослыя дачкі. Было бачна, як бацькі кінуліся на калені перад паліцаем і, паказваючы на дзяцей, прасілі дараваць ім жыццё. У гэты час дзяўчаты плакалі. Але гэта не змягчыла сэрца галаварэза. Ён загадаў ім усім павярнуцца тварам да сцяны хлева і тут жа іх расстраляў..."
Жыхарка горада Валожына Струк Вера Фёдараўна, 1921 года нараджэння, вось што расказала аб гэтай страшнай расправе з яўрэйскім насельніцтвам вясной 1942 года.
"... Я добра помню, як фашысцкія карнікі і паліцаі гналі па нашай вуліцы на расстрэл калону яўрэяў. Гэта было вясной 1942 года. У гэтай групе ішлі мужчыны, жанчыны, старыя і дзеці. Маленькіх дзяцей неслі на руках, старых людзей падтрымлівалі пад рукі. Дзеці і жанчыны плакалі. Фашысты пры дапамозе дубінак і прыкладаў падганялі іх у напрамку Зялёнага Пляца. Гэта была страшная карціна, якую я не магу забыць да сённяшняга дня..."
Трэці і апошні этап масавага знішчэння яўрэйскага гета ў Валожыне адбыўся пад канец лета 1942 года. У адзін са жнівеньскіх дней пад вечар на чатырох ці пяці аўтамашынах прыбылі ў Валожын фашысцкія карнікі, якія хутка акружылі яўрэйскае гета. Спачатку пачуліся адзіночныя выстралы, аўтаматныя і кулямётныя чэргі, а затым некалькі гранатных выбухаў. Старажылы расказваюць, як карнікі з пісталетаў і карабінаў стралялі па вокнах дамоў у гета, адзін з іх залёг на мосце і страчыў з кулямёта ўздоўж рэчышча па ўцякаючых людзях. У наступны дзень карнікі і паліцаі зганялі ўсіх вязняў гета ў мураваны будынак былога склада, а пасля невялікімі групамі гналі асуджаных на смерць па вуліцы Кастрычніцкай да восеці, якая стаяла на выгане. Там іх расстрэльвалі, а затым спалілі. Вось такім чынам была знішчана фашыстамі апошняя частка яўрэяў Валожынскага гета.
На месцах масавых расстрэлаў вязняў Валожынскага гета ўзведзены помнікі, якія напамінаюць нам аб тых жудасных злачынствах, якія чынілі фашысцкія акупанты на нашай зямлі.

Аўтар: Мечыслаў Новак

Категория: Историческая справка | Просмотров: 3418 | Добавил: Radist | Рейтинг: 5.0/3 |
Всего комментариев: 0
avatar