Главная » 2011 » Июль » 13 » Tрадыцыйны фэст майстроў керамікі "Гліняны Звон" у Івенцы 30 ліпеня 2011 г.
18:57
Tрадыцыйны фэст майстроў керамікі "Гліняны Звон" у Івенцы 30 ліпеня 2011 г.
Вітаю, панове,

Запрашаем усіх ахвочых на традыцыйны фэст майстроў керамікі (і не толькі) на традыцыйны фэст "Гліняны Звон", які будзе праводзіцца ў Івенцы 30 ліпеня 2011 г. ад 9 гадзін раніцы. Мяркую, ёсць яшчэ магчымасць падаваць заяўкі на ўдзел (арганізатар мерапрыемства - Івянецкі музей традыцыйнай культуры). Наведванне фэста - бясплатнае, у тым ліку для арганізаваных экскурсій.
Cам музей у гэты дзень працаваць не будзе (за выняткам, хіба, керамічных майстэрняў), але ёсць магчымасць наведаць адчынены нанова прыватны музей народнага рэзьбяра А.Пупко (вул. Камсамольская, 87).

З павагай,

Алесь Белы
"Марцінова Гусь"
lucynka.org

Категория: Новости Воложина и Воложинского района | Просмотров: 530 | Добавил: Radist | Рейтинг: 4.7/3
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email:
Код *: