28 кастрычніка (нядзеля) адбудзецца пілігрымка "Па зямлі старажытных нальшчаў”. Пілігрымы наведаюць вёску Багданава, дзе зараз служыць ксёндз Ігар Лашук. У праграме вандроўкі Святая Імша і сустрэча з айцом Ігарам.
Запрашаем у пілігрымку! 28 кастрычніка 2012 г. (нядзеля) "Па зямлі старажытных нальшчаў”
в. Вішнева – касцёл Дабравешчання Насвяцейшай Панны Марыі, магіла а. Уладыслава Чарняўскага, святая крынічка царква Свв. Казьмы і Дзям’яна
в. Дзясятнікі – Нямецкія могілкі часоў Першай сусветнай Вайны з мемарыяльным знакам
в. Багданава - касцёл. Св. Міхала Арханёла, Святая Імша, сустрэча з а. Ігарам Лашуком магіла мастака Фердынанда Рушчыца
в. Гальшаны - Касцёл Яна Прадвесніка, францішканскі кляштар, замак, царква Св. Георгія, старая местачковая забудова, старажытнае гарадзішча «Карабель»
в. Баруны – Касцёл СвСв. Пятра і Паўла – былы базыльянскі кляштар, цудатворны абраз Маці Божай Барунскай