У кутку гэтым любым і мілым Пад напеў налібоцкіх лясоў Ты людзей працавітых карміла.
Прыпеў: Зямля Валожынская, родная зямля, Жыві, квітней у светлых промнях славы, Зямля Валожынская, родная зямля – Часцінка нашае дзяржавы. Зямля Валожынская, слаўся з веку ў век, Жыві, квітней у светлых промнях славы, Няхай шчаслівым будзе кожны чалавек, Любімым сынам у дзяржавы.
Слаўся, хто за цябе ваяваў І багацце тваё множыў працай, Для нашчадкаў цябе шанаваў І бярог так, як бацьку і маці.
Прыпеў: той жа
Смела пойдзем у новую даль: Здзейсніць нам яшчэ многае трэба… Ты сваё блаславенне нам дай, Каб былі мы і з песняй, і з хлебам. Словы С. МАЛЯЎСКАГА.