Сб
23-Ноя-2024
11:17
Категории раздела
Историческая справка [14]
Памятники [12]
О Воложине пишут [10]
АСОБЫ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ ГОРАД ВАЛОЖЫН [9]
Новости Воложина и Воложинского района [69]
Справочная информация [31]
Разное [1019]
Кинотеатр ЮНОСТЬ [11]
Происшествия [31]
Новости
Вход на сайт
Вход в почту
Логин:
@volozh.in
Пароль:
(что это) Создать почту
Наш опрос
Нашли ли вы нужную вам информацию на сайте?
Всего ответов: 404

Погода в Воложине
Нас считают

Сейчас здесь: 18
Гостей: 18
Пользователей: 0

Воложин - край родной

Главная » 2010 » Апрель » 9 » Фотавыстава “Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак”
Фотавыстава “Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак”
11:10

Валожынскі раённы музей шчыра адчыніў дзверы аматарам прыроды і прыгожага. Метавіта тут, у сераду, 7 красавіка, адбылося адкрыцце-прэзентацыя фотавыставы "Налібоцкая пушча- тэрыторыя, важная для птушак”.

Дзе, на працягу месяца будзе дэманстравацца 30 фотаздымкаў птушак, лепшых фатографаў Беларусі (В. Казлоўскага, М. Вераб’я, В. Юрко, Т. Раманавай). Усе фотаздымкі былі пераможцамі або прэтэндэнтамі на перамогу  ў фотаконкурсах АПБ "Птушка ў аб’ектыве” у 2008 і 2009 годзе. На выставе дэманструюцца фотаздымкі амаль двух дзесяткаў відаў птушак, а таксама серыі фотаздымкаў, пра цікавейшыя паводзіны на таках цецярукоў і глушцоў, маляўніча адлюстраваных Віктарам Казлоўскім.


Удзельніца адкрыцця выставы, апавядае пра свае сустрэчы з птушкамі


На адкрыцці выставы прысутнічала шмат гасцей, якія на працягу месяца будуць актыўна ўдзельнічаць у жыцці выставы. Шмат гасцей было з аддзела культуры, раённай і дзіцячай бібліятэк, аддзела адукацыі Валожынскага раёна. Завітала група супрацоўнікаў "Белджярпалявання”, якія выконваюць кіраванне заказнікам "Налібоцкая пушча”. З боку АПБ у мерапрыемстве ўдзельнічала Вольга Лукшыц, якая правяла першую экскурсію на выставе, а таксама прэзентавала цікавыя кампаніі АПБ – "Жывая вясна” і "Птушак года”. Рэгіянальны каардынатар сеткі захавальнікаў ТВП "Налібоцкая пушча” Алесь Белы пазнаёміў з дзейнасцю і планамі развіцця сеткі захавальнікаў Налібоцкай пушчы.


Супрацоўнік "Белджяжпалявання” Шакун В.В. успамінае свае гісторый сустрэч птушак у Налібоцкай пушчы


 Выстава адчынілася ў кантэксце развіцця сеткі захавальнікаў тэрыторый, важных для птушак, якое адбываецца ў рамках праекта з Літоўскім арніталагічным таварыствам (LOD) пры фінансавай падтрымцы Nordic Council of Ministers «Стварэнне сеткі захавальнікаў вакол ключавых водна-балодных угоддзяў Беларусі».


Удзельнікі адкрыцця выставы


 

Вольга Лукшыц, супрацоўнік па стварэнню сетак захавальніказ ТВП.

Категория: Новости Воложина и Воложинского района | Просмотров: 1950 | Добавил: Radist | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 1
avatar
1 TujК • 15:37, 14-Апр-2010
А какова стоимость посещения? Там только фотографии или есть чучела?
avatar