Суд Валожынскага раёна прыгаварыў двух жыхароў Смалявіч да 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Касацыйная скарга пакінутая без задавальнення.
У згаданых асоб канфіскавана 12 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — параметылэфедрону. Падазроныя былі затрыманы аператыўнай групай упраўлення КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці каля паста вагагабарытнага кантролю транспартных сродкаў "Пяршаі", што ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Наркагандляры набылі каля 12 кг параметылэфедрону ў Літоўскай Рэспубліцы, упакавалі рэчыва ў 12 палімерных скруткаў, змясцілі ў паліўны бак аўтамабіля "Фальксваген-Транспарцёр" і кантрабандным шляхам правезлі ў Беларусь. Збываць наркарэчыва планавалася як на тэрыторыі самой Беларусі, так і ў Расіі і ва Украіне. Падчас афармлення працэсуальных дакументаў затрыманыя прапаноўвалі супрацоўнікам сталічнага ўпраўлення КДБ буйны хабар з
... Читать дальше »