Ёсць у Валожыне ля сярэдняй школы №1 помнік Герою Савецкага Саюза Васілю Васільевічу Шчарбіне. Каржакаваты, са скуластым тварам, з прыгожай чорнай барадой, адрошчанай "для саліднасці", у нязменнай вайсковай фуражцы з чырвонай зоркай. Такім Васіля Васільевіча ведалі яго баявыя сябры. Гэта быў афіцэр незвычайных арганізатарскіх здольнасцей, смелы, валявы, рашучы. Нарадзіўся Васіль Васільевіч 9. 04. 1914 года на станцыі Мікітаўка (цяпер у раене г. Горлаўка Данецкай вобласці). Уявіце «сабе ўкраінскую сям'ю, лёс якой звязан з шахтай. Васемнаццацігадовым юнаком скончыў пасялковую школу і пачаў самастойна працаваць. Працаваў слесарам на станцыі Вузлавая. Задоўга да вайны ўступіў дабраахвотна ў Чырвоную Армію, атрымаў вышэйшую ваенную адукацьпо, скончыў Адэскае пяхотнае вучылішча, спецшколу ваеннай Акадэміі Генштаба. Чэрвеньскай раніцай 1941-га, Васіля Шчарбіну залічваюць у адну з вайсковых часцей і накіроўваюць у тыл на тэрыторьпо Беларусі, у якасці камандзіра дыверсійнай групы. Заданне было выканана, але на зваротным шляху напаткала няўдача. 3 сакавіка 1942 года - камандзір разведвальна-дыверсійнага атрада, які дзейнічаў у раёне Полацка-Маладзечна-Мінска. Ён арганізаваў партызанскі атрад і з баямі прабіваўся на ўсход. Хутка група Шчарбіны выйшла ў савецкі тыл. У сакавіку 1942 г. група В.В. Шчарбіны пераведзена ў Вілейскую вобласць. У красавіку колькасць чалавек у групе ўзрасла і сфарміраваўся дыверсійна-разведвальны атрад, які ў канцы чэрвеня 1942 г. перадыслацыраваўся ў Валожынскі раён. Баявыя дзеянні атрада былі вельмі адчувальнымі для фашыстаў, але трэба было множыць удары па ворагу. У распараджэнні Шчарбіны было ўжо каля 170 падрыўнікоў. 3 такой сілай пайшоў ён у лясы Налібоцкай пушчы. Вясна 1942 г. на Валожыншчыне адзначалася ростам партызанскага руху за кошт далучэння мясцовага насельніцтва. Узраслі партызанскія атрады, брыгады. Атрады сваі асноўныя базы размяшчалі ў больш балоціста-лясных месцах. У канцы жніўня 1942 г. атрад увайшоў у склад Асобага злучэння партызанскіх атрадаў у якасці галоўнага падраздзялення. Агульнае кіраўніцтв| ажыццяўляў камандзір атрада - маёр Васіль Шчарбіна. Добрую і заслужаную памяць аб сабе на Валожынскай зямлі пакінуў асобны дыверсійна-разведвальны атрад Шчарбіны. Сваімі смелымі, часам дзёрзкімі баявымі аперацыямі, дыверсіямі на ўчастках чыгуначньіх дарог Валожын-Юрацішкі, Валожын-Маладзечна, Мінск-Маладзечна, Дзяржынск-Стаўбцы партызаны прьюодзілі акупацыйныя ўлады ў разгубленасць. За час баявых дзеянняў на Валожыншчьше : атрад узарваў 19 эшалонаў ворага жывой сілай і тэхнікай, 23 аўтамашыны, 11 мастоў, разбурыў 23 кіламетры правадной сувязі, збіў адзін самалёт - такі далёка не поўны баявы рахунак атрада. Актыўныя дзеянні на Валожыншчьгае былі апошняй старонкай такога яркага. і, нажаль, такога кароткага жыцця Шчарбіны. 20 студзеня 1943г. ад раптоўнага ўзрыву міны новай канструкцыі трагічна абарвалася жыццё камандзіра. Васілю Васільевічу Шчарбіне прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна.
|