Чт
21-Ноя-2024
13:00
Категории раздела
Историческая справка [14]
Памятники [12]
О Воложине пишут [10]
АСОБЫ, ЯКІЯ ЎСЛАВІЛІ ГОРАД ВАЛОЖЫН [9]
Новости Воложина и Воложинского района [69]
Справочная информация [31]
Разное [1019]
Кинотеатр ЮНОСТЬ [11]
Происшествия [31]
Новости
Вход на сайт
Вход в почту
Логин:
@volozh.in
Пароль:
(что это) Создать почту
Наш опрос
Вы житель города Воложин?
Всего ответов: 224

Погода в Воложине
Нас считают

Сейчас здесь: 3
Гостей: 3
Пользователей: 0

Воложин - край родной

Главная » 2009 » Июль » 13 » Свята - Канстанціна - Аленінская царква
Свята - Канстанціна - Аленінская царква
17:17
Свята - Канстанціна - Аленінская царква горад Валожын

Пабудавана ў 1866 годзе з дрэва

Царква - помнік драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна - рускага стылю

Аб існаванні ў Валожыне Праваслаўных храмаў маюцца некаторыя паведамленні ў розных дайшоўшых да нас дакументах.

Так, у царкоўным візіце за 1819 год гаворыцца, што драўляная царква ў гонар святой вялікамучаніцы Параскевы была пабудавана ў Валожыне ў сярэдзіне XVII стагоддзя за сродкі прыдворнага падскарбія літоўскага Юзафа Багуслава Служкі.
У некаторых навукова-літаратурных творах маюцца і другія даныя аб часе пабудовы праваслаўнай царквы ў Валожыне. Напрыклад, у дакуменце "Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" пабудову царквы святой Параскевы адносяць да 1710 года. А вядомы даследчык беларускіх археалагічных старажытнасцей Ф. Пакроўскі піша, што царква ў Валожыне была пабудавана ў 1610 годзе.
У сярэдзіне XIX стагоддзя струхлявы стан царкоўнай пабудовы пабудзіў яе святара Антонія Адамовіча звярнуцца з просьбай аб дазволе будаўніцтва новай царквы ў Валожыне. 3 благаслаўлення Мітрапаліта Літоўскага і Віленскага і згодна з распараджэннем уладаў, у 1855 годзе прыступілі да пабудовы новага праваслаўнага храма з дапамогай графа Тышкевіча і добраахвотных ахвяраванняў вернікаў. Аднак будаўніцтва новай царквы ішло вельмі марудна і прадаўжалася многія гады.
У 1864 годзе ў Валожыне адбыўся вялікі пажар, у выніку якога згарэла больш 150 двароў. Агонь падышоў да сцен старой царквы святой Параскевы, але Божай міласцю пажар быў спынены. Паводле паданняў, гэта быў ужо трэці пажар у Валожыне, калі сярод бушуюшчага агня царква заставалася непашкоджанай.
Пасля падаўлення паўстання К. Каліноўскага 1863-1864 гадоў, па распараджэнню тагачаснага начальніка Паўночна-Заходняга края графа Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва, які клапаціўся аб падняцці ў Краі рускай народнасці, умацаванні праваслаўя і адкрыцці новых праваслаўных храмаў, зноў закіпела работа па будаўніцтву новай царквы ў Валожыне. Доўгабуд быў паспяхова закончаны ў сярэдзіне 1866 года.
У сувязі з масавым пераходам прыхаджан-католікаў у праваслаўе ў Валожыне і згодна з іх просьбамі і рашэннем уладаў, валожынскі касцёл святога Юзафа быў закрыты і ператвораны ў праваслаўную царкву.

Дні 17 і 18 ліпеня 1866 года надоўга запомніліся жыхарам мястэчка Валожын і навакольных вёсак, у час якіх адбылося тут асвячэнне двух новых нраваслаўных храмаў.

17 ліпеня Яго прэасвяшчэнствам епіскапам Ковенскім Аляксандрам. вікарыем Літоўскай епархіі ў суправаджэнні асоб Віленскага Кафедральнага духавенства і многіх мясцовых святароў была асвечана новая царква з ліквідаванага раней касцёла ў гонар святога Праведнага Іосіфа Обручэнніка. I Іа другі дзень - 18 ліпеня быў асвечаны новапабудованы праваслаўны храм у гонар святых роўнаапостальных Канстанціна і маці яго Алены.

Вось што гаварылася аб гэтых падзеях у Валожыне ў гісторыка-літаратурным часопісе Заходняй Расіі "Вестник", 1867 года выдання на старонцы 89: "...действительно, церковь, устроенная из этого костёла, великолепна и достойна была бы занять одно из первых мест между соборами и церквами в любом губернском городе. Народа на освещение собралось до 10 тысяч. Торжество это почтили г. начальник Виленской губерни и многия губернския и уездныя власти. Зрелище было такое, какое редко может быть видимо, по разнообразию отрадных впечатлений.
... На другой день 18 нюля, в том же Воложине. освещена нововыстроенная деревянная церковь, во имя святых равноапостольных Константина и Елены. Это было продолжением вчерашнего торжества."
У сувязі з уладкаваннем у Валожыне двух новых цэркваў, прыхаджане царквы святой Параскевы былі размеркаваны паміж Свята-Іосіфаўскім храмам і новапабудаванай царквой святых Канстанціна і Алены.
3 1867 года царква святой Параскевы становіцца прыпісанай да Свята-Іосіфаўскага храма. Уся царкоўная маёмасць і землі ў памеры 92 дзесяцін былі пераданы Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве.
3 1875 года пры царкве святых Канстанціна і Алены існавала багадзельня. Яна знаходзілася ў спецыяльна пабудаваным доме і ўтрымлівалася на сродкі з добраахвотных ахвяраванняў вернікаў і брацтва.
У 1882 годзе святаром Канстанціна-Аленінскай царквы быў назначаны наглядчык Літоўскай Духоўнай семінарыі і настаўнік Віленскага Духоўнага вучылішча Міхаіл Ігнатавіч Пліс. Яго клопатамі і пры садзейнічанні брацтва ў 1883 годзе ў памяшканні царкоўнай багадзельні была адкрыта аднакласная царкоўна-прыходская школа, якую наведвала 36 дзяцей.
У 1884 годзе ў трох вёсках, якія адносіліся да прыходу гэтай царквы -Жураўцы, Чартавічы і Аўгустова, былі адкрыты школы граматы, а з 1886 года такія школы былі адкрыты яшчэ ў вёсках Улазавічы, Мінці і Стайкі.
У 1894 годзе аднакласная царкоўна-прыходская школа ў Валожыне была ператворана ў двухкласную. У той час тут навучалася 104 хлопчыкі і 36 дзяўчынак.
У 1901 годзе школа граматы ў вёсцы Стайкі была ператворана ў другую ў прыходзе аднакласную царкоўна-прыходскую школу, у якой навучалася 58 хлопчыкаў і 11 дзяўчынак.

 

У 1885 годзе ўладамі была перадана Свята-Іосіфаўскаму прыходу капліца на Валожынска-Капусцінскіх могілках. 20 кастрычніка 1886 года намеснік Віленскага Свята-Духоўнага манастыра архімандрыт Варсонофій асвяціў гэту капліцу ў гонар Праабражэння Гасподня.
У 1912 годзе ў Свята-Канстанціна-Аленінскім прыходзе было 3980 прыхаджан, пражываючых у 487 дварах. У гэты час прыход Свята-Іосіфаўскі аб'ядноўваў 650 двароў, дзе пражывала 5290 прыхаджан.

Падзеі першай сусветнай вайны нанеслі Валожынскім цэрквам і мястэчку вялікія страты і разбурэнні, так як Валожын з'яўляўся прыфрантавым населеным пунктам. У выніку пажару, узнікшага ў час баявых дзеянняў 1918 года, згарэла старая драўляная царква святой Параскевы, а ў храме Свята-Іосіфаўскім поўнасцю выгарэла яго ўнутраная частка разам з царкоўнай маёмасцю. У Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве, якая не атрымала ніякіх пашкоджанняў у час ваенных дзеянняў, рэгулярна адбываліся богаслужэнні.
У 1921 годзе, пасля заканчэння вайны, адбыўся перагляд дзяржаўных граніц, і Валожын аказаўся на тэрыторыі Полыпчы. Новыя ўлады сталі праводзіць так называемую "рэвіндзікацыю" царкоўных зямель і храмаў. У выніку гэтага Свята-Іосіфаўская царква зноў стала рымска-каталіцкім касцёлам, а ў 1923 годзе была перадана католікам і капліца на Валожынска-Капусцінскіх могілках. Такім чынам, у 1921 годзе болын пяці тысяч прыхаджан-праваслаўных Свята-Іосіфаўскага прыхода засталіся без сваёй святыні. Настаяцель гэтага прьгхода Уладзімір Васілеўскі пачаў прымаць захады аб пабудове новага праваслаўнага храма. Аднак гэта здзейсніць не ўдалося. Прыхаджане рашылі часова, як тады думалі, прыстасаваць пад царкву будынак былой рамеснай школы. Новая царква была асвечана ў гонар святой Параскевы, але афіцыйная назва прыхода гэтай царквы заставалася да 40-ых гадоў - Свята-Іосіфаўскі. Прыход быў вельмі шматлікім, у 1936 годзе ён налічваў 5470 душ. Паколькі ўмяшчальнасць часовага памяшкання царквы была недастатковай, то лічылі, што Свята-Іосіфаўскаму прыходу неабходна пабудаваць новы, больш умяшчальны храм. Аднак ажыццявіць гэта ў той час было немагчыма.У час Вялікай Айчыннай вайны царква святых Канстанціна і Алены працавала пастаянна. Святаром тут быў айцец Міхаіл Бубен.
Пасля захопу Валожына нямецкімі акупантамі ў 1941 годзе прыхаджане Свята-Іосіфаўскага прыхода рашылі ажыццявіць свае даўнія памкненні - пабудаваць, замест часова прыстасаванага будынка царквы святой Параскевы, новы болып умяшчальны храм. Для арганізацыі будаўнічых работ быў створаны царкоўна-будаўнічы камітэт, які узначаліў настаяцель Платон Сліж. Прынялі рашэнне ўзвесці будынак новай царквы на ускраіне ўсходняй часткі горада Валожына. Ваенны час ствараў шматлікія перашкоды і цяжкасці для правядзення будаўнічых работ. Будавалі ўручную, вянец за вянцом. На ахвяраванні прыхаджан і дзякуючы шырокай падтрымцы ўсіх людзей. Зерне, муку, крупу і іншыя прадукты неслі гараджане і жыхары суседніх вёсак, каб было за іпто набыць будаўнічыя матэрыялы і разлічыцца з майстрамі за працу. У сувязі з гэтым будаўніцтва новай царквы прадаўжалася да 1944 года. Новапабудованы храм асвяцілі ў гонар Узнясенне Гасподня.
Спачатку ваенныя дзеянні перашкаджалі рэгулярна праводзіць богаслужэнні ў новай царкве, а пасля вызвалення Валожына ад нямецкай акупацыі яны былі зусім спынены. Несці службу ў царкве было дазволена толькі ў 1946 годзе. Першым настаяцелем гэтай царквы быў протаіерэй Платон Сліж. Аднак праз некаторы час ён быў арыштаваны і ў 1951 годзе асуджаны на 10 гадоў лагерных работ, дзе і памёр. 3 цягам часу абвінавачанне, прад'яўленае айцу Платону, было прызнана бессэнсоўным і ён пасмяротна быў рэабілітаваны.

У пасляваенны час святаром Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне прадаўжаў працаваць айцец Міхаіл Бубен. У 1951 годзе ён таксама быў арыштаваны і асуджаны на доўгія гады пазбаўлення волі. Праз некаторы час ён быў рэабілітаваны.

У канцы 50-ых гадоў улады вынеслі пастанову, згодна з якой у адным населеным пункце не павінна было знаходзіцца і дзейнічаць больш адной царквы. У выніку гэтага 25 мая 1960 года ў адміністрацыйным парадку быў ліквідаваны ў Валожыне прыход царквы Узнясенне Гасподня, а храм быў закрыты, богаслужэнне ў ім было забаронена. Прыхаджанам гэтага прыхода было рэкамендавана наведваць Свята-Канстанціна-Аленінскую царкву. У 1962 годзе мясцовыя ўлады загадалі зняць з цэрквы крыжы і купалы. Будынак яе некаторы час выкарыстоўваўся як склад, а затым яго разабралі і будаўнічы матэрыял перадалі на ўзвядзенне клуба. Прыхаджане на працягу ўсяго часу праяўлялі рашучасць і смеласць, адстойваючы сваю святыню ад закрыцця, а пасля і ад канчатковага яе разбурэння. Але, як мы бачым, усе іх намаганні не мелі станоўчых вынікаў.
Тым часам, богаслужэнні ў Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве прадаўжаліся рэгулярна. Настаяцелем царквы ў 1988 годзе быў прызначаны святар Дзімітрый Агіевіч, які раней служыў у Полацкай епархіі.
Насуперак суроваму часу Свята-Канстанціна-Аленінская царква выстаяла і нават памаладзела з гадамі і не толькі звонку. Цяпер, сярод яе прыхаджан усё болын моладзі. 3 1991 года пры царкве працуе нядзельная

школа, дзе далучаюцца да хрысціянскай веры маленькія валожынцы не па прымусу, а па закліку і патрэбе душы.
Горад Валожын і сёння традыцыйна з'яўляецца цэнтрам аднайменнай акругі Мінскай епархіі. Благачынным гэтай акругі з'яўляецца настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы, протаіерэй Дзмітрый Агіевіч.

У 2006 годзе, ўсе праваслаўныя вернікі прыхода храма Святых Канстанціна і Алены адзначалi 140 годдзе з дня яго пабудовы.


Категория: Памятники | Просмотров: 4124 | Добавил: Radist | Теги: костел, воложин | Рейтинг: 4.9/8 |
Всего комментариев: 1
avatar
1 Yasemn • 22:55, 08-Июл-2012
A pleasingly raitoanl answer. Good to hear from you.
avatar